Прэм’ера песьні “Там лета”

slider image

Мама » Навіны » Прэм’ера песьні “Там лета”

Апублікавалі песьню “Там лета”. Яна ёсьць адразу ў 2 варыянтах: па-беларуску й па-украінску – “Там літо”. Украінская вэрсія ўжо гучыць на шэрагу ўкраінскіх радыёстанцый.

  • Тэкст, музыка, вакал – Ян Маўзэр
  • Гітары, клавішы, аранжыроўка – Сяргей Нікалайчанка
  • Барабаны – Мікалай Тамасішын
  • Бас – Артур Макееў
  • Запіс, зьвядзеньне, майстраваньне – студыя ФДР, Кіеў
  • Гукарэжысэр – Яраслаў Вільчык
  • Фота для вокладкі – https://www.facebook.com/artistmollyroute
  • Дызайн вокладкі – https://www.facebook.com/anastas.satana

Гэта той выпадак, калі ад напісаньня песьні (2011) да рэалізацыі (2018) прайшло вельмі шмат часу. У 2011, калі Ян Маўзэр стварыў песьню, меркавалася, што яна будзе выконвацца абноўленым складам MAUZER. (Так-так, былі спробы адрадзіць групу ў Менску з новымі музыкамі.) Калі зь ідэяй MAUZER было завершана, песьня доўга ляжала ў фондах. Пакуль украінскі прад’юсар Раман Кальмук не прапанаваў рабіць зь яе радыё-сынгл.

Пераклад тэкста

Тэкст быў перакладзены на ўкраінскую мову прафэсійным перакладчыкам, але не задаволіў Яна Маўзэра. Не таму што быў кепскім – быў іншым. Па-сутнасьці, атрымаўся проста іншы тэкст. Таму Ян зрабіў пераклад сам.

Аранжыроўка й запіс

Наступным этапам стала стварэньне аранжыроўкі. Пасьля спробы аранжыраваньня прад’юсарскім цэнтрам, было вырашана вярнуцца да варыянта, які прапанаваў гітарыст Сяргей Нікалайчанка. Сяргей запісаў усе гітары ў Магілёве й даслаў у Кіеў для рэампінга й далейшай працы. Барабаны й бас запісалі хутка. Вакал – з трэцяга разу.

Запіс вакала

Справа ў тым, што пасьля першай спробы прыпеў гучаў нібы зь песьні Яраслава Еўдакімава. Пры ўсёй павазе да мэтра, гэта не зусім тое, што хацелася групе. Мэлодыя прыпева была зьмененая на тую, якая гучыць зараз. Потым зьмянілася й мэлодыя брыджа. Бо ён ня слухаўся ў электрычным гучаньні. Прычым, Ян здолеў прыдумаць на брыдж сучасную мэлодыю толькі пасьля таго, як Нікалайчанка сыграў на гэты кавалак новую гітарную партыю, натхніўшыся песьняй амэрыканцаў Yeah Yeah Yeahs “Down Boy”.

Там лета

Там літо