Пра групу

Мы назвалі сваю зацею “Мама”. Ці ёсьць у гэтым канцэптуальны сэнс? Нуль! Канешне, мы прыдумалі, што бацька ў Беларусі ўжо ёсьць, мамы не хапае. Альбо, інакш: мама – самае дарагое, што ў нас ёсьць. Мама – гэта сьвятое. Усё так, але назва – проста назва, простае слова, якое ёсьць у шмат якіх мовах сьвету.

 

Надуманая канцэптуальнасьць – гэта горш за поўную адсутнасьць канцэптуальнасьці, бо другі варыянт, прынамсі, шчыры.

slider image

Мама » Пра групу

Склад групы

Ян Маўзэр

вакал, тэксты, музыка

Сяргей Нікалайчанка

гітара, музыка

Мікалай Ракаў

гітара

Артур Макееў

бас

Мікалай Тамасішын

барабаны

Урок геаграфіі

Мы жывем у 2 гарадах 2 краін: Кіеў і Магілёў, Украіна й Беларусь. Міжнародная творчасьць. Кожны з нас мае папярэдні музычны досьвед ад мэтала да папсы: Mauzer, Манацік, Райманд Паўлс, Тартак, Анжаліка Агурбаш, Yurcash.

 

Мы граем рок. Менш за ўсё спрабуем сьледваць трэндам, рабіць «модна». Бо мода – гэта сярэдняе значэньне мноства. Спрабаваць граць модна – гэта імкнуцца пасьпець у апошні вагон цягніка, які ўжо сыйшоў. Ніхто з тых, хто выдумаў нешта новае, не імкнуўся гэтага зрабіць.

 

Усё толькі пачынаецца.